Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Масква не хоча часовага перамір'я з Украінай. Пра гэта памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў заявіў у эфіры тэлеканала «Россия-1».

Помощник президента РФ Юрий Ушаков. Скриншот: «Россия-1»
Памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў. Скрыншот: «Россия-1»

— Гэта не што іншае, як часовая перадышка для ўкраінскіх вайскоўцаў, больш нічога. Нашая мэта — гэта доўгатэрміновае мірнае ўрэгуляванне, мы да гэтага імкнёмся, мірнае ўрэгуляванне, якое ўлічвае законныя інтарэсы нашай краіны, нашыя вядомыя турботы. Нейкія крокі, якія імітуюць мірныя дзеянні, мне здаецца, нікому не патрэбныя ў дадзенай сітуацыі, — сказаў Ушакоў.

На ўдакладняльнае пытанне, ці азначае гэта поўную адмову Расіі ад прапановаў, сфармуляваных на сустрэчы ЗША і Украіны ў Джыдзе, Ушакоў адказваць адмовіўся. Ён заявіў, што на гэтую тэму неўзабаве выкажацца Уладзімір Пуцін.

Памочнік прэзідэнта РФ таксама заявіў, што РФ і ЗША падзяляюць пазіцыю што да сяброўства Украіны ў NATO.

— Амерыканцы і мы мяркуем, што пра NATO гаворка не можа ісці ў кантэксце мірнага ўрэгулявання, у кантэксце будучыні Украіны, — адзначыў Ушакоў.

Нагадаем, 11 сакавіка Украіна і ЗША правялі ў горадзе Джыда ў Саудаўскай Аравіі першыя перамовы што да завяршэння вайны ва Украіне. Сустрэча з перапынкамі доўжылася больш за восем гадзін. У сумеснай заяве па яе выніках адзначалася, што Украіна гатовая прыняць прапанову ЗША пра 30-дзённы рэжым спынення агню, калі яго будзе выконваць і Расія.